Аўдыятэка
Страчаныя святыні
Сёння размова пойдзе пра кляштар Дамініканаў і вернікаў вёскі Дудаковічы, што ў Круглянскім раёне Магілёўшчыны. Старажытнае мястэчка вядомае з 1506 года, калі ім валодаў князь Іван Горскі, па мянушцы Дуда. Пра нязломную адданасць веры мясцовых жыхароў і гісторыю парафіі распавядае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
У 1929 годзе на паўночным уездзе ў польскі ваенны гарнізон, што размяшчаўся пераважна ў фальварку Гелянова (зараз гэта частка Маладзечна) была ўзведзена трыумфальная арка ў гонар кіраўніка Польшчы Юзафа Пілсудскага.
Гарадок - мястэчка ўнікальнае, бо колькасць захаваных і страчаных гістарычных помнікаў уражвае кожнага, хто зацікавіцца яго гісторый. Глебавічы, Галынскія, Радзівілы, Карніцкія, Тышкевічы валодалі гэтымі месцамі.
Недалёка ад рэчкі Цвецень ляжыць вёска Хажова. Касцёл Св. Антонія Падуанскага, заснаваны тут яшчэ ў 1439 годзе Алёхнам Судзімонтавічам, канцлерам літоўскім, ўладальнікам Хажова.
На шляху з Магілёва на Мсціслаў ляжыць вёска Расна, у якой дагэтуль можна пабачыць руіны мураванага касцёла Святога Казіміра, выдатнага архітэктурнага помніка XIX стагоддзя. Менавіта пра яго лёс распавядае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
У XVI ст. ў Шклове існаваў касцёл і кляштар Ордэна Дамініканаў. Будаўніцтва апошнягя, разам з касцёлам, асвечаным у гонар Святога Тамаша Аквінскага, было завершана ў 1619 годзе. Пра дзейнасць буйнога кляштара, пра удзел айцоў-дамініканаў у паўстанні,
Касцёл Св. Людвіга, які некалі існаваў у вёсцы Свяцілавічы, быў пабудаваны на грошы мясцовых землеўладальнікаў Шпыркаў. Гэтая сям'я ўзяла ўдзел у паўстанні 1863 г. і была выслана ў Сібір.
Паводле паданняў гісторыя старажытных Бялыніч бярэ свой пачатак з ХІІІ стагоддзя. Адна з легендаў сведчыць, што, чатыры манахі, ратуючыся ад татараў, узялі старажытную візантыйскую ікону Багародзіцы і уцяклі з Кіева па вадзе,
Пра таямнічую калону, што стаіць на ўскрайку фашчаўскіх могілак расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна ў чарговым выпуску аўтарскай перадачы.
У сярэдзіне 17 стагоддзя ў Шклове існавала дзве ўніяцкія царквы, са з'яўленнем абедзьвюх звязаны незвычайныя гісторыі. Да нашых дзён храмы не захаваліся, але ёсць успаміны старажылаў горада