
Недалёка ад рэчкі Цвецень ляжыць вёска Хажова. Касцёл Св. Антонія Падуанскага, заснаваны тут яшчэ ў 1439 годзе Алёхнам Судзімонтавічам, канцлерам літоўскім, ўладальнікам Хажова.
Будынак касцёла некалькі разоў перабудоўваўся, а пасля прыйшоў у заняпад. Пра ўсё па парадку расказвае гісторык, краязнаўца Таццяна Шумель.



