Міжнароднае хрысціянскае радыё, якое цяпер ёсць і ў Беларусі. Заснавана ў 1963 годзе ў Італіі як парафіяльная радыёстанцыя. Асноўнай мэтай стварэння радыёстанцыі стала інфармаванне парафіян аб жыцці касцёла і дапамога ім у штодзённай малітве праз Літургію і разважанне над Божым Словам. Дзякуючы «Радыё Марыя», хрысціянскае веравучэнне і хрысціянскія каштоўнасці могуць быць даступныя кожнаму чалавеку ў любы момант яго жыцця і ў любым месцы на планеце.
Сёння «Радыё Марыя» гучаць больш чым у 70 краінах свету. Эфір вядзецца на роднай мове кожнага народа.
«Радыё Марыя» - для кожнага чалавека, незалежна ад яго веравызнання, для ўсіх, каму ў сучасным жорсткім свеце не хапае святла і дабрыні.

З «Радыё Марыя» супрацоўнічаюць прафесіяналы ў розных галінах, аўтары і журналісты. «Радыё Марыя» ва ўсім свеце - валанцёрскі праект. кожны слухач таксама можа стаць валанцёрам і знайсці для сябе справу, якая будзе патрэбнай для праекта. Нават маленькі ўчынак – гэта вялікі асабісты ўнёсак у нашу агульную і  важную справу!
«Радыё Марыя» –  некамерцыйны праект. На яго хвалях няма рэкламы або іншых камерцыйных праграм.

«Радыё Марыя» ў Беларусі
Ад 1 лістапада 2016 года ў Беларусі «Радыё Марыя» распачала трансляцыю ў інтэрнеце. Слухаць радыё можна на сайце, а таксама праз дадатак для мабільных прыладаў. 


 Бог хоча, каб мы яго пазнавалі! Рабі гэта з «Радыё Марыя» ў Беларусі!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00