
Сёння размова пойдзе пра кляштар Дамініканаў і вернікаў вёскі Дудаковічы, што ў Круглянскім раёне Магілёўшчыны. Старажытнае мястэчка вядомае з 1506 года, калі ім валодаў князь Іван Горскі, па мянушцы Дуда. Пра нязломную адданасць веры мясцовых жыхароў і гісторыю парафіі распавядае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.



