Паводле паданняў гісторыя старажытных Бялыніч бярэ свой пачатак з ХІІІ стагоддзя. Адна з легендаў сведчыць, што, чатыры манахі, ратуючыся ад татараў, узялі старажытную візантыйскую ікону Багародзіцы і уцяклі з Кіева па вадзе,

каб на іншым месцы заснаваць новы кляштар. Знясіленыя доўгім веславаннем па Дняпры,а пасля па Друці, яны выцягнулі човен на высокі бераг, каб там адпачыць і раптам убачылі цуд! На гэтым месцы пазней быў пабудаваны кляштар, які, на жаль, напаткаў няпросты лёс. Пра яго і распавядае Аляксандр Грудзіна, абапіраючыся на даследаванні і ўшаноўваючы памяць краязнаўцы Міхася Аляксеевіча Карпечанкі.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00