Страчаныя святыні



Чаму пад капліцу на могілках у в. Старыя Стайкі неаднаразова рабіліся спробы зрабіць падкоп? Калі і з якой нагоды на гэтым месцы ўзнікла капліца і да якой канфесіі прынадлежала спачатку? Расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.



Адзенне, коўдры, посуд для дзіцячага дома ў в. Бярозаўка збіралі па людзях, мэблю выхавацелі выраблялі самі, самі пяклі хлеб, вырошчвалі агародніну, трымалі коней для гаспадаркі.



З прыватнай гісторыі кожнай сям'і складаецца агульная гісторыя краіны. Бацькі Аляксандра Грудзіны распачалі сямейнае жыццё ў няпростыя пасляваенныя часы, а яго тата стаў дырэктарам дзіцячага дома і адпрацаваў на гэтай пасадзе 25 год.



Габрэйскія могілкі ў Шклове хаваюць шмат сумных таямніц. Што адбывалася тут пад час другой сусветнай вайны? Пра што варта памятаць, каб гэта ніколі не паўтарылася, расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.





Як выглядаў Шклоў XVII стагоддзя? Што за цагляны помнік, які называлі "Ян", стаяў каля Магілёўскай брамы? Пра прыдарожныя помнікі Шклова расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.



Дзе ў Шклове знаходзіліся ўніяцкія храмы? Пра царкву Пятра і Паўла, ад якой да нашага часу захаваліся толькі муры, пра лёс царквы Ушэсця Хрыстова, звесткі пра якую захаваліся толькі ва ўспамінах мясцовых старажылаў, пра сям'ю, якая намагалася захаваць царкоўную маёмасць пад час вайны, расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.



На беразе Дняпра стаяў стары сасновы лес. Дзеці, што гулялі побач выпадкова закінулі чаравік у дупло дрэва і не змаглі дастаць. Калі дарослыя даставалі чаравік, то ўбачылі там абраз, але дастаць яго не змаглі. І вырашылі людзі пабудаваць на гэтым месцы царкву, а што было далей расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.



Магілёўскі касцёл Св. Антонія і кляштар бернардзінцаў быў заснаваны прыкладна ў 1687 годзе. Даследчыкі лічаць, што к сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Магілёве культ Святога Антонія быў вельмі моцным.



Каменны касцёл Св. Казіміра (Фарны), пабудаваны яшчэ ў XVII ст., - першы каталіцкі храм і першы каменны будынак Магілёва. Пра пажары і закрыццё, пра прыкасцёльныя пахаванні і сучасны стан касцёла расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.



Касцёл Св. Францыска Ксаверыя і Анёлаў Ахоўнікаў некалі быў адным з сімвалаў гістарычнага Магілёва, храм ўваходзіў ў склад кляштарнага комплексу. Першы драўляны касцёл тут быў пабудаваны яшчэ ў 1687 годзе, але хутка згарэў і таму была распачата будоўля каменнага храма.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00