
З прыватнай гісторыі кожнай сям'і складаецца агульная гісторыя краіны. Бацькі Аляксандра Грудзіны распачалі сямейнае жыццё ў няпростыя пасляваенныя часы, а яго тата стаў дырэктарам дзіцячага дома і адпрацаваў на гэтай пасадзе 25 год.
З успамінаў сведкаў тых часоў складаецца сёняшні аповед пра жыццё дзіцячага дома пасляваенных гадоў.



