Аўдыятэка
Страчаныя святыні
Фара Вітаўта - Гродзенская святыня, якая была і застаецца сымбалем горада, хоць цяпер існуе толькі на паштоўках, малюнках ды ў памяці людзей. Калі была пабудавана святыня, да якой канфесіі належала,
Настаўніца Альдона Баніфацьеўна Аляхновіч адночы падзялілася трагічнай гісторыяй сваёй сям'і з краязнаўцам Аляксандрам Грудзінай. Што такое быць дачкой ворага народа? Як склаўся лёс яе роднага дзядзькі, ксяндза Станіслава Антонавіча Ярашэвіча ў часы рэпрэсій і ўціску веры? Слухайце ў гэтым выпуску.
Казалі, што будаўніцтва касцёла ў Аборку пачала Гальшка Ламінская ў 1424 г. Пасля яе смерці справу працягваў яе сваяк Андрэй Саковіч – знакаміты ваяр, намеснік смаленскі, кашталян полацкі, уладальнік многіх вёсак.
У вёсцы Дубрава некалі стаяў велічны касцёл Найсвяцейшай панны Марыі, зараз мы маем магчымасць пабачыць яго рэшткі. Калі узнікла парафія і чаму трапіла ў заняпад? Якія людзі прыходзілі сюды і служылі тут?
Дакладная дата заснавання касцёла Ўнебаўзяцця Дзевы Марыі ў мястэчку Горкі невядомая, аднак у некаторых гістарычных крыніцах пазначана, што каталіцкі храм тут быў пабудаваны Казімірам Сапегам, сыходзячы з гэтага і вызначаюць прыкладную дату - паміж 1634-1656 гг.
На нашых землях пераслед веры пачаўся ад 1917 года, а ў 30-я гады XX ст. насельніцтва Беларусі ўсімі дасяжнымі сродкамі намагалася захаваць хрысціянскія традыцыі, выступаючы супраць пераследу веры. Як гэта было расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
Драўляны касцёл у в. Плябань, што згарэў пад час трынаццацігадовай вайны, потым новы - Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны, што паўстаў у XVII ст., заўсёды быў месцам малітвы шматлікіх парафіян.
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў в. Беніца - каштоўнасць, якую мы можам пабачыць яшчэ і зараз, але і можам страціць у любы момант. Чаму падскарбі Міхал Казімір Коцел пакляўся пабудаваць касцёл менавіта на гэтым месцы? Калі храм быў занядбаны? Слухайце аповед Таццяны Шумель.
Калі ў Маладзечне з'явіліся першыя хрысціянскія храмы? Дакладна гэта невядома. Але вядома, што першай княгіняй, пахаванай ў касцёльным склепе, была першая жонка Тадэвуша Францішка Агінскага, Ізабэла Катажына Агінская з роду Радзівілаў, бабуля знакамітага кампазітара. Слухайце аповед Таццяны Шумель пра храмы Маладзечна.
Паводле аповедаў мясцовых жыхароў, цэглу на новы касцёл у Фашчаўцы выраблялі за 10 кіламетраў ад будоўлі, ў вёсцы Гарадзішча, адкуль перадавалі на месца з рук у рукі, "па ланцужку". Пра гісторыю парафіі, яе росквіт, знішчэнне і адраджэнне расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.