
У вёсцы Дубрава некалі стаяў велічны касцёл Найсвяцейшай панны Марыі, зараз мы маем магчымасць пабачыць яго рэшткі. Калі узнікла парафія і чаму трапіла ў заняпад? Якія людзі прыходзілі сюды і служылі тут?
Пра лёсы ксяндза Эдварда Мурончыка і айца Яна Такарскага SDB і пра тое, які лёс чакае касцёл зараз распавядае гісторык, краязнаўца Таццяна Шумель.



