
Драўляны касцёл у в. Плябань, што згарэў пад час трынаццацігадовай вайны, потым новы - Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны, што паўстаў у XVII ст., заўсёды быў месцам малітвы шматлікіх парафіян.
Кажуць, што у XIX ст. у сутарэннях касцёла паўстанцы мелі таемны арсенал, а пад плябаніяй дагэтуль ёсць падземны паверх. Пра яго лёс расказвае краязнаўца Таццяна Шумель.