
Касцёл Св. Людвіга, які некалі існаваў у вёсцы Свяцілавічы, быў пабудаваны на грошы мясцовых землеўладальнікаў Шпыркаў. Гэтая сям'я ўзяла ўдзел у паўстанні 1863 г. і была выслана ў Сібір.
Сёстры Марыя, Эмілія і Сафія праз некаторы час трапілі пад амністыю і вярнуліся на радзіму, а іх брат Людвіг правёў на катаржных работах доўгія 8 гадоў, цяжка цярпеў і страціў веру ў Бога...
Слухайце аповед Аляксандра Грудзіны пра лёс сям'і Шпыркаў і касцёла ў в. Свяцілавічы.



