Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
Пра рэкалекцыі, якія праводзіў у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску біскуп Алег Буткевіч, паразмаўлялі з удзельніцай сп. Наталляй Пятліцкай.
19 сакавіка адбудзецца прамы эфір, прысвечаны тоеснасці мужчыны, які правядзе а. Яўген Голуб OFMConv і псіхолаг Таццяна Магдалена Палхоўская. Пра пытанні, якія будуць паднятыя, месца і час эфіру паразмаўлялі з айцом Яўгенам.
Пра моладзевую сустрэчу "Адкрыйце дзверы Хрысту", якая прайшла ў Магілёве 13 сакавіка расказвае Маргарыта Капуста, аніматар душпастырства Моладзі Хрыста.
Дзе і як часта ў Расіі цэлебруюцца святыя Імшы па-беларуску - паразмаўлялі з францішканінам айцом Пятром Карнелюком OFMConv.
Св. Казімір - прыклад і заступнік беларускай сучаснай моладзі. Пра такога магутнага заступніка паразмаўлялі з кс. Ігарам Лашуком, пробашчам парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах.
Пра ініцыятыву Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ад моладзі Мінска расказвае кс. Андрэй Бурак, вікарый і душпастыр катэдральнай моладзі. А таксама пра новую прыладу для мабільнікаў "Спевник", якую распрацавалі хлопцы з Браслава - у нашым ранішнім эфіры.
Размова з Вольгай Севярынец пра агульнанацыянальную малітву за Беларусь.
фота з архіва сп. Алены Максімавай
"Не пытайся, за што гэтае цярпенне, а для чаго! " - сваім сведчаннем веры, якая чыніць цуды, дзеліцца сп. Алена Максімава з Маладзечна.
17 лютага распачынаецца Вялікі пост. Распавядаем пра ініцыятывы, да якіх можна далучыцца ў гэты перыяд усім нашым слухачам.

















