Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
Аб перэгрынацыі фігуры святога Арханёла Міхала паразмаўлялі з пробашчам парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах, ксяндзом-канонікам Ігарам Лашуком, ініцыятарам і куратарам перэгрынацыі.
Размова з с. Людмілай Рубніковіч RM пра Глыбоцкую парафію і 25 год манаскага жыцця.
12 верасня адзначаем успамін Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а гэта значыць у нашай Архікатэдры парафіяльны адпуст. Паразмаўлялі з кл. Уладзіславам Беладзедам, які расказаў пра гісторыю гэтага свята і чаму менавіта такі тытул носіць Катэдра ў Мінску.
Пра міхалітаў і культ арханёла Міхала ў Беларусі распавядае кс. Аляксандр Ашмянчук CSMA.
Бялыніцкі пробашч кс. Юзаф Сарпейка запрашае паўдзельнічаць у няспынным 40-гадзінным набажэнстве, якое адбудзецца з 4 па 6 верасня перад адпустовай урачыстасцю ў гонар Маці Божай Бялыніцкай.
630 кіламетраў пешкі за 20 дзён - пра сваю адзіночную пілігрымку распавядае Генадзь Бервячонак, псіхолаг з цэнтра рэабілітацыі і адаптацыі людзей, якія пакутуюць ад залежнасці, "Светач" у Бягомлі.
Паразмаўлялі з Машай Грыцкевіч (парафія Святой Тройцы ў Глыбокім) з групы Sperantes in Domino, удзельнікі якой занялі першае месца ў конкурсе ад "Радыё Марыя". А таксама з парафіянамі парафіі Божага цела ў Крамяніцы, якія атрымалі спецыяльны прыз ад рэдакцыі.
Пра Таварыства Боскага Збаўцы і беатыфікацыю заснавальніка сальватарыянаў і сальватарыянак распавядае а. Аляксандр Сапель SDS.
Пра 11 назарэтанак, растраляных у час вайны ля Навагрудка, і лёс адной сястры, якая засталася жыць, расказвае с. Лаўра Шукеловіч CSFN.
"Нармальныя мы людзі, жывем у цывілізацыі, але больш бываем на прыродзе, чым астатнія людзі" - Таццяна Мазун, дружынавая 2-й Мінскай дружыны св. Барбары, дзеліцца ўражаннямі ад супольнага летніка івянецкіх і мінскіх скаўтак.


















