Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
Пра свята Хросту Пана, традыцыі на Вадохрышча, а таксама пра сам сакрамэнт хросту паразмаўлялі з а. Андрэем Кратом, грэка-каталіцкім святаром з парафіі Маці Божай Фацімскай у Гародні.
Казачны баль для сямей адбудзецца ў Бабруйску, пра гэту падзею паразмаўлялі з Галінай Паўленка, адной з арганітараў.
Пра вынікі 2020 года паразмаўлялі з пробашчам парафіі Яна Хрысціцеля ў мінскім мікрараёне Серабранка а. Аляксандрам Мятліцкім SDB.
Што адбылося на РМ за 2020 год? Чым ганарымся і аб чым марым? Слухайце ў нашым ранішнім эфіры.
Як Касцёл у Беларусі змагаецца з "сучасным Ірадам" - паразмаўлялі са сп. Уладзіславам Валаховічам, дырэктарам фонду "Открытые сердца".
Сёння Касцёл успамінае святога Яна ад Крыжа. Пра жыццё гэтага святога, хрысціянскі містыцызм і парады для сучаснага чалавека паразмаўлялі з сястрой кармелітанкай Веранікай Казлоўскай CSCIJ.
Што такое "пачуццёвыя" рэкалекцыі, хто і калі можа да іх далучыцца - паразмаўлялі з айцом Раманам Шульцам OP.
Кс. Ян Кучынскі распавядае пра катэдральную базыліку св. Францішка Ксаверыя Ў Гродне (фара), 315-ю гадавіну кансэкрацыі якой адзначылі на днях яе парафіяне.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавядае пра сваё цяперашняе жыццё, здароўе і Адвэнтавыя рэкалекцыі, што адбудуцца ў мінскай катэдры з яго ўдзелам.
"Калядная паштоўка", " Адвэнт у фатаздымках" і "Смачныя каляды" - падрабязней пра гэтыя ініцыятывы ў нашым ранішнім эфіры.


















