Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
фота ўзята з парталу catholic.by
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Юрый Касабуцкі пасвяціў новапабудаваны касцёл у Старых Дарогах. Пра радасці і складанасці будаўніцтва, а таксама пра планы на будучыню, паразмаўлялі з а. Аляксеем Рамановічам OFM і архітэктарам сп. Уладзімірам Гаралікавым.
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвясціў аб прыёме кандыдатаў на новы навучальны год. Якія прафесіі можна тут атрымаць? Колькі год трывае навучанне і ў якія дні адбываецца? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кс. Юрый Пракапюк, дырэктар катэхетычнага каледжа. Таксама запрашаем паслухаць на нашым youtube канале расповед саміх вучняў: Размова пра катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах
Хто такі святы Рох, якога сёння ўзгадвае Касцёл, як звязаны гэты французскі святы з беларускай зямлёй і як ён у нас ушаноўваецца - пагутарылі з пробашчам касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску кс.-канонікам Юрыем Санько.
З 20 па 22 жніўня ў Азёрах адбудуцца рэкалекцыі для мужчын. Чаму варта на іх паехаць? Якія асаблівасці праграмы? Якія экстрымальныя моманты прадугледжаны? Што незвычайнага ў такіх рэкалекцыях - расказвае сп. Павел, адзін з арганізатараў.
З 9 па 12 жніўня ў сясцёр дамініканак адбыліся рэкалекцыі " Ідзіце і паглядзіце", дзе дзяўчаты мелі магчымасць некалькі дзён пажыць рытмам манаскага жыцця. Сваімі ўражаннямі дзеляцца ў ранішнім эфіры ўдзельніцы рэкалекцый.
Літаратурнае падарожжа ў Бярозу XVIII ст. здзяйсняе сёння наша валанцёрка Вольга Хілько. Пра беларуска-польскага пісьменніка, гісторыка, фалькларыста, рэдактара, выдаўца і публіцыста Юзафа Крашэўскага яна паразмаўляла з пісьменніцай Аленай Казловіч-Усцілоўскай.
фота з сайта catholic.by
12 ліпеня завяршыўся Капітул беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Пра гэту падзею паразмаўлялі з бр. Андрэям Квяцінскім OFMCap.
фота Ірыны Рубінавай
Гісторыя благаслаўлёных францішканаў а. Германа і а. Ахілеса, мучанікаў Другой Сусветнай вайны, - расказвае а. Яўген Голуб OFMConv.
"Касцёл ахінае ўсе сферы жыцця" - пра асаблівасці рэкалекцый для супрацоўнікаў Іt-сферы паразмаўлялі з Сяргеем Раюнцом, удзельнікам рэкалекцый.
Рух "Святло Жыцця" запрашае на 15-ці дзённыя рэкалекцыі аднаўлення веры і сваёй дарогі да Бога! Калі яны пройдуць і ў чым галоўны сэнс - распавядае Юлія Фралова, аніматар міжнароднай супольнасці " Каштоўная перліна".