Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
У чым асаблівасці Сінода? Што такое сінадальнасць? Чаму Касцёл хоча пачуць голас кожнага чалавека? Чаму так важна паўдзельнічаць у анкеце (Спасылка на анкету), паразмаўлялі з біскупам Аляксандрам Яшэўскім.
Кс. Юрый Дрозд, доктар тэалогіі, распавядае ў эфіры РМ: што такое экуменізм простымі словамі? Гэта дрэнна ці добра?
Пра Урачыстасць Аб'яўлення Пана, традыцыі і сімвалы сённяшняга свята паразмаўлялі з бр. Андрэем Квяцінскім OFMCap.
Пра калядныя традыцыі грэка-каталіцкай царквы ў эфіры Радыё Марыя распавёў а. Яўген Маліноўскі, настаяцель царквы сьвятых роўнапостальных Кірылы i Мятода ў Баранавічах.
14-16 студзеня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Савецкая 2) адбудзецца рэкалекцыйны курс «Назарэт» на тэму “Знаёмячыся з Духам Святым”, які правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Паразмаўлялі з айцом пра гэтыя рэкалекцыі.
Пра парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску паразмаўлялі з парафіянкай сп. Алінай. Таксама пра ўласныя адчуванні ад горада і касцёла валанцёраў РМ - у нашым ранішнім эфіры.
16 снежня ў Беларусь прыбудзе агонь з Бэтлеема. Што будзе з ім далей, куды і як адбываецца транспарціроўка агню, хто гэтым займаецца і які сэнс гэтай традыцыі - паразмаўлялі з Маргарытай Капустай, скаўткай.
Віншуем усіх нашых слухачоў з урачыстасцю Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі! Пра гэтую ўрачыстасць, а таксама пра іншыя добрыя навіны з Украіны паразмаўлялі ў ранішнім эфіры з дырэктарам Радыё Марыя Украіна айцом Аляксеем Самсонавым.
Пра розныя інцыятывы, якія накіраваны на адбудову Будслаўскага Санктуарыя, паразмаўлялі з Аленай Гаўрыленка, СММ мэнэджарам.
Пра рэкалекцыі "Небяспека ідалапаклонства", якія адбудуцца ва Уселюбе, паразмаўлялі з кс. Віталіем Цыбульскім, арганізатарам.


















