Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
У чым сэнс перыгрынацыі копій цудадзейных абразоў, якая пачалася 12 чэрвеня. Які маршрут, хто едзе і ці дарэчны зараз час для такой пілігрымкі - паразмаўлялі з кс. Яўгенам Эйсмантам, які суправаджае абразы.
Пра ўрачыстасць Цела і Крыві Езуса Хрыста і мінскую працэсію, якая ў гэтым годзе адбудзецца на Залатой горцы, паразмаўлялі з кс. канонікам Юрыем Санько, пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) у Мінску.
Ксёндз-айцішнік Яўген Шымановіч запрашае працаўнікоў сферы IT на рэкалекцыі, якія адбудуцца ў Навагрудку пры касцёле святога Міхала Арханёла 11- 13 чэрвеня.
фота ўзята з парталу Budslau.by
Якія працы неабходныя для аднаўлення Будслаўскай святыні - паразмаўлялі з дырэктарам НВУП «Будрэканструкцыя» Генадзіем Малашуком, адказны за леквідацыю наступстваў пажару ў Будславе.
фота з архіва Ангеліны Воляк
Пра праект Rіght Song, які займаецца музычным суправаджэннем шлюбных цырымоній, паразмаўлялі з Ангелінай Воляк, адной з удзельніц групы.
Пра Фацімскія аб'яўленні паразмаўлялі з кусташам санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне а. Міхаілам Цвячкоўскім МІС.
На Радыё Марыя - новая вядоўца ранішніх эфіраў! Вольга Хілько будзе распавядаць пра рэкалекцыі ў розных парафіях і сёння яе дэбют - размова пра біблійную школу "Профэтэс" з арганізатарам гэтага праекта кс. Юрыем Жэгарыным, пробашчам парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку.
Сацыяльны цэнтр св. Уршулі Ледухоўскай ладзіць сустрэчы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Калі, дзе і як будуць выглядаць гэтыя сустрэчы паразмаўлялі з бр. Эмануэлем Юранам ОН, адным з арганізатарам сустрэч.
Пра віктарыну для дзяцей, курсы для моладзі і дзве ініцыятывы, звязаныя з Ларэтанскай літаніяй - у нашым сённяшнім эфіры.
Пра "Каталіцкі веснік", які разам з беларускімі католікамі ўжо 10 год, паразмаўлялі з галоўным рэдактарам кс. Віктарам Місевічам.