Ранішнія эфіры



Хто і як дапамагаў падрыхтаваць санктуарый да свята? Колькі пілігрымаў прыйшло да Маці Божай Будслаўскай пасля двухгадовага перапынку і колькі людзей агулам узяло ўдзел ў фэсце? Чым было адметнае менавіта сёлетняе свята? Пра гэта і многае іншае размаўлялі з кусташам санктуарыя, ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам. Вы даведаецеся хто заводзіць гадзіннік на вежы Бусдслаўскага касцёла, што ўдалося зрабіць па аднаўленні святыні, якія працы неабходна выканаць у бліжэйшы час і чым можа дапамагчы санктуарыю кожны з нас.



Што такое Радаўніца? Як святкаваць па-хрысціянску? Якія традыцыі варта захоўваць у гэты дзень? - паразмаўлялі з айцом Аляксандрам Шаўцовым, настаяцелем грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата ў Полацку.



Пра фінал біблійнага конкурса ў Віцебску паразмаўлялі з с. Дар'яй Галубковай OV, арганізатаркай.



Як перамагчы ў дзіцячым конкурсе па веданню Бібліі, якія будуць прызы пераможцам, хто складае пытанні і правярае працы - пра 4-ты Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання паразмаўлялі з с. Дар'яй Галубковай OV, арганізатаркай.



Пра новы евангелізацыйны праект на прасторах YouTube (спасылка тут) паразмаўлялі з кс. Станіславам Вашкевічам SAC, аўтарам канала.



Пра Росіцкую трагедыю-перамогу расказвае а. Канстанцін Анашка МIC.



фота с. Міхаліны Маркевіч OP

Сёння ў Касцёле адзначаем Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. Ад шчырага сэрца віншуем усіх законных сясцёр, айцоў і братоў. А асабліва тых, хто ўдзельнічае ў стварэнні Радыё Марыя:



 11–13 лютага адбудуцца рэкалекцыіі для сужонкаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы». Пра тое, каму і чаму варта скарыстаць гэтую магчымасць, паразмаўлялі са сп. Паўлам Кузміцкім, адным з арганізатараў.



У чым асаблівасці Сінода? Што такое сінадальнасць? Чаму Касцёл хоча пачуць голас кожнага чалавека? Чаму так важна паўдзельнічаць у анкеце (Спасылка на анкету), паразмаўлялі з біскупам Аляксандрам Яшэўскім.



Фота Віталія Палінеўскага

Кс. Юрый Дрозд, доктар тэалогіі, распавядае ў эфіры РМ: што такое экуменізм простымі словамі? Гэта дрэнна ці добра? 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00