Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
Сем дзён, пачынаючы з сёняшняга, маладыя людзі могуць паўдзельнічаць у духоўных разважаннях онлайн. Пра "рэкалекцыі на канапе" запрашаем паслухаць размову з кс. Алегам Хмылко, адказным за душпастырства моладзі ў Віцебскай дыяцэзіі.
Што такое духоўная камунія і каму і калі ў ёй можна ўдзельнічаць - распыталі ў а. Яўгена Усошына.
Пра душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” паразмаўлялі з кс. канонікам Антоніям Грэмзам.
Ці гатовая беларуская сістэма аховы здароўя да пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19 - паразмаўлялі з урачом-патолагаанатамам Ігарам Цярэшчанкам.
15 сакавіка Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Віцебскай дыяцэзіі святкуе 20-годдзе сваёй дзейнасці. Паразмаўлялі з с. Дар'яй Галубковай OV пра накірункі працы гэтай арганізацыі.
Пра сустрэчы з хлопцамі і дзяўчатамі, якія рыхтуюцца да паступлення, у ранішнім эфіры "Радыё Марыя" распавядае аўтар ідэі Арцём Ткачук.
Размова са спадарыняй Людвікай Кардзіс пра тое, як ушаноўваецца святы Казімір у Літве.
фотарэпартаж Алены Камінскай⇓
Пра страшныя дэталі падзеяў, што адбыліся ў Росіцы, расказвае спадарыня Ірына Рубінава, якая ўжо больш за дзесяць гадоў арганізуе туды пілігрымкі.
Пра традыцыю Запустаў (Масленіцы, Карнавала) - апошніх дзён перад постам, расказваюць кс. Антоній Грэмза, сп. Людміла з в. Попелікі, сп. Вікторыя з Мінска і а. Яўген Усошын.
22 лютага ў Росіцы адбудзецца ўшанаванне памяцi мучаніцкай смерці благаслаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча. Пра трагедыю 1943 года і пра яе перажыванне сучаснымі вернікамі паразмаўлялі з пробашчам парафіі ў Росіцы а. Чэславам Курэчкам МІС.


















