Ранішнія эфіры



фота: кс. Яўген Міхайлаў

Святары Віцебскай дыяцэзіі разам з біскупам Алегам Буткевічам правялі рэкалекцыі ў  асаблівым месцы – на Святой Зямлі. У ранішнім эфіры паразмаўлялі з кс. Вячаславам Барком, які арганізоўваў гэтае падарожжа:



фота з групы ў VK Рэкалекцыйны дом у Воршы "Св. Язэпа"

Валанцёрка «Радыё Марыя» Маргарыта Салынская пабывала ў Воршы на “Вінаградніку” і падзялілася сваімі ўражаннямі ад таго, што там адбывалася:



Фота: Яніна Шаюк

Сёння, у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, а 19.00 «Радыё Марыя» будзе трансліраваць святую Імшу з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні. 

Увага! Ружанец пераносім на ранейшы час - у 18.10! 

Таксама запрашаем паслухаць успаміны арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра св. Яна Паўла ІІ у нашым ранішнім эфіры:



Фота: Аляксея Ціхана

Сёлета дзевяць чалавек паступілі ў  Вышэйшыя духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску. Як выглядае дзень семінарыста, якога ўзроста і адкуль паходзяць клерыкі,



Што цікавага рыхтуюць нашыя калегі  ва Украіне ў ружанцовым месяцы кастрычніку - паразмаўлялі з айцом Аляксеям Самсонавым, дырэктарам украінскага «Радыё Марыя».



Фота: Яўгенія Найдовіч

У суботу 5 кастрычніка ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбудзецца Трэці ружанцовы кангрэс. Што там будзе, каго чакаюць у госці айцы дамінікане - паразмаўлялі з а. Раманам Шульцам OP у ранішнім эфіры "Прачнулася Беларусь".



Фота: Таццяна Мацкевіч

Пра вандроўку фігуры Арханёла Міхала з Івянца ў Магілёў, а таксама пра міжнародныя курсы павышэння кваліфікацыі па пастырскім планаванні - у ранішнім эфіры "Прачнулася Беларусь".



Пра духоўны фітнэс, параненые сэрцы, розніцу паміж жыццём і існаваннем, а таксама іншыя цікавосткі, што адбываліся на рэкалекцыях ва Уселюбе расказвае кс. Віталь Цыбульскі з парафіі Св. Казіміра.



У хуткім часе католікі ў Беларусі змогуць дыстанцыйна атрымліваць спецыяльнае благаслаўленне Папы Францішка.



Кожную раніцу ў прамым эфіры вядоўцы «Радыё Марыя» смяюцца і жартуюць, узгадваюць гісторыі і факты, звязаныя з каталіцкім светам, а таксама тэлефануюць цікавым людзям. 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00