Аўдыятэка
Ранішнія эфіры
У Сусветны дзень хворых паразмаўлялі з Ленай Емельян, бальнічным клоўнам, пра яе стаўленне да цярпенняў і хваробаў дзяцей.
Па просьбах нашых слухачоў расказваем пра рэкалекцыі, якія ў гэтым месяцы адбудуцца ў рэкалекцыйным доме "Голас Айца" ў Росі.
Паразмаўлялі з сястрой Таццянай Гмызай SJE і сястрой Наталляй Арлянковіч SJE пра благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, біскупа.
Паразмаўлялі з сястрой Дар'яй Галубковай OV пра другі Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання сярод дзяцей Віцебскай дыяцэзіі, які адбудзецца 7 сакавіка. А таксама з сястрой Людмілай Рубніковіч з супольнасці сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Глыбокім пра асаблівасці дзіцячых катэхезаў.
Пра экуменічнае набажэнства ў Гродне ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў расказвае айцец Андрэй Крот, настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай і пастар Уладзімір Татарнікаў з Евангелічна-лютэранскай супольнасці.
У нядзелю «Радыё Марыя» трансліравала 17-ы фестываль калядак, які прайшоў у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Пра эмоцыі і ўражанні ад яго паразмаўлялі ў сённяшнім ранішнім эфіры.
8 лютага ў Баранавічах у дзявяты раз пройдзе хрысціянскі музычны фэстываль «Дастукацца да нябёсаў». Паразмаўлялі з адказным за яго арганізацыю кс. Паўлам Рудзьманам.
Размова з Аляксандрам Панчанкам, супрацоўнікам беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Размова з пробашчам мёрскай парафіі кс. Андрэем Куліком пра калядны фестываль рэлігійнай песні “Зорка Бэтлеема”.
2 снежня «Радыё Марыя» наведала семінар “Памяць аб Трасцянцы і каштоўнасці дэмакратыі. Уклад рэлігійных супольнасцей у справу прымірэння паміж народамі Беларусі і Германіі”. Размова з кіраўніцай праектаў ММАЦ ім. Ё.Раў Рымай Пашко - у нашым ранішнім эфіры.


















