Па старонках краязнаўчай газеты



Напрыканцы траўня ў Беларусі традыцыйна адбываецца Ноч музеяў. Самы час узгадаць людзей, якія стаялі на варце гістарычнай памяці шмат гадоў таму,



Добрыя настаўнікі - маленькія вялікія людзі, якія штодня робяць сваю справу з цікавасцю і любоўю. Дзякуючы ім, узрастаюць таленты літаратуры, спецыялісты па мовазнаўству, вядомыя археолагі і апантаныя гісторыкі.




Літаратуразнаўца, крытык, лексікограф і педагог Уладзіслаў Чаржынскі доўгія гады свайго жыццця правеў далёка ад Радзімы. Пра яго дзейнасць і лёс распавядаецца ў артыкуле Сяргея Чыгрына.



Чаму варта завітаць у Хатынічы не толькі краязнаўцам, але і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй? Што такое "прыклад" і навошта яго пакідалі на могілках?



Пра складаны лёс пачынальніка беларускага краязнаўства, даследчыка Мікалая Каспяровіча распавядаецца ў артыкуле кандыдата гістарычных навук Антона Дзянісава. Чытае галоўны рэдактар Краязнаўчай газеты Максім Гальпяровіч.



Якім чынам род Чапскіх звязаны з Прылукскім біялагічным заказнікам? За што нам, нашчадкам, варта падзякаваць гэтаму знакамітаму беларускаму роду?



"Будзь заўсёды ўпэўнены, што яна(дзейнасць) бярэ пачатак з той глебы, на якой мы гадаваліся ў бацькоўскім доме," - пісаў Адам Міцкевіч брату Францішку ў 1847 годзе.



Чы ведаеце вы, што Янка Купала працаваў вінакурам на бровары ў Сёмкаве? "Зазнаў там такога пекла, якога яшчэ дагэтуль ня меў," - пазней узгадваў паэт.



Чы ведаеце вы, што на тэрыторыі сучаснага Маладзечна ў 1922 годзе была ўзведзена сапраўдная трыумфальная арка? Дзе яна размяшчалася, у чый гонар была пастаўлена і калі знікла расказваецца ў артыкуле Уладзіміра Садоўскага.



"Чалавек, які напаўняе сваё сэрца нянавісцю і пагардай да чалавека іншай нацыянальнасці, іншай веры ці іншых палітычных перакананняў, належыць да істот, заслугоўваючых якраз на нянавісць і пагарду.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00