
Віцебская губернія на пачатку 20 стагоддзя стала крыніцай талентаў, якія пазней атрымалі сусветную вядомасць. Пра Яшу Хейфеца зараз ведае не так многа людзей, але тое, што ў свой час гэта быў скрыпач сусветнага ўзроўню - вядома дакладна.
Пра таленавіты род Хейфецаў, пра творчы і жыццёвы лёс Яшы расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Юліі Амосавай.