Аўдыятэка
Па старонках краязнаўчай газеты
Невядома дзе і калі пазнаёміліся Адам і Марыя, бацькі Максіма Багдановіча, не захаваліся звесткі пра тое, як развіваліся іх адносіны, што прывялі да шлюбу, але некаторыя дакументы - сведкі іх жыцця, трапілі ў рукі пільных музейшчыкаў. Слухайце аповед пра іх у гэтай перадачы.
Чаму жыхары наваколля шанавалі мясціну, якая звалася Казееў груд? Хто такі Казей? Як гэтае месца ратавала людзей пад час вайны і чаму не засталося ад яго нічога акрамя ўспамінаў распавядаецца ў артыкуле Іллі Вярбілы.
Пра што пісалі адзін аднаму настаўнікі Клецкай гімназіі ў сваіх лістах? Чым жылі і да чаго імкнуліся? Даведаемся з працягу аповеду пра настаўнікаў беларускай гімназіі.
Настаўнік - той, хто мае асаблівы ўплыў на вучняў. Якімі былі настаўнікі пачатку 20 ст.? Пра Вячаслава Арэня, выкладчыка Клецкай гімназіі, расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Андрэя Блінца.
Пра што можа расказаць адзін унікальны фотаздымак 1931 г. ўважліваму даследчыку? Сяргей Чыгрын у сваім артыкуле апавядае гісторыю беларускай гімназіі ў Клецку, расказвае пра лёс яе выкладчыкаў і вучняў.
Ці маглі уплываць на свой лёс і жыццё сяляне ў часы Вялікага Княства Літоўскага? Хто такі "сельскі суддзя"? Якія справы разглядаў сельскі суд? Пра гэта і не толькі ў артыкуле Аляксандра Доўнара.
Камяні - сведкі мінулых стагоддзяў, амаль кожны з іх мае сваю гісторыю. Пра найбольш цікавыя легеды згубленых камянёў расказвае Максім Гальпяровіч паводле атрыкула Зміцера Скварчэўскага.
Дзе працаваў і чым займаўся Міхась Лынькоў у Бабруйску? Якая памяць засталася пра яго ў горадзе? Якія яго творы былі надрукаваны ў гэтыя гады? Слухайце аповед Максіма Гальпяровіча паводле артыкула Іны Аўсейчык.
Што рабіць, калі ў краіне актыўна ідзе працэс урбанізацыі і з-за гэтага паступова пачынае знікаць вусная народная творчасць? Трэба выпраўляцца ў этнаграфічныя экспедыцыі. Як гэта было ў сярэдзіне XX ст. расказвае Максім Гальпяровіч паводле артыкула Сымона Барыса, удзельніка тагачасных экспедыцый.
Хвэлька з Рукшэніц - псеўданім паэта XIX ст. Фелікса Тапчэўскага, пра сям'ю і лёс якога ідзе гаворка ў артыкуле Яўгена Глінскага, Максіма Макарава і Дзмітрыя Мацвейчыка.