Як пілігрым пілігрыму. Пяршаі
Касцёл Святога Юрыя ў мястэчку Пяршаі вядомы ад 15 стагоддзя. Спачатку драўляны, а потым каменны храм са стромкімі вежамі - гэта не толькі архітэктурнае ўпрыгожанне вёскі, але і месца памяці. Менавіта тут пад час апошняй вайны прынялі мучаніцкую смерць святары Ахілес і Герман.
Каплічка ў Крыўчыцах
Ёсць на Піншчыне вёска Крыўчыцы, жыхары якой зараз моляцца ў новай, светлай і ўтульнай капліцы. Але некалі быў тут драўляны касцёл, які згарэў за савецкім часам.
Tu es Petrus: Калікст III
Па адной з легенд менавіта папа Калікст III наклаў анафему на камету Галея, якая з'явілася ў 1456 годзе, мяркуючы, што гэта благое прадвесце для хрысціян, што абаранялі Белград да асманаў. А праўда гэта альбо мана слухайце ў праграме с. Дар'і Галубковай OV.
Як пілігрым пілігрыму. Фаніпаль
Назва гэтага мястэчка вядомая з канца XIX стагоддзя, згодна з легендай, яна паходзіць ад імёнаў дачок мясцовага землеўладальніка Багдашэўскага — Фані і Полі. Пра гісторыю і сучаснаць Фаніпалі, пра мясцовую каталіцкую парафію распавядае Ірына Рубінава.












