Як пілігрым пілігрыму. Ляскоўка
Часам, не трэба ехаць далёка, каб натхніцца і атрымаць добрыя ўражанні. Так зрабіла і наша самая вядомая пілігрымуючая вядучая, пані Ірэна Рубінава, якая распавядае ў гэтай перадачы невядомае пра ўсім вядомую Ляскоўку. Паслухайце, можа і вы пачуеце нешта новенькае?!
Чытаем разам. Я. Колас, паэма "Новая зямля". 1
Сёлета споўнілася 140 гадоў з Дня нараджэння славутага беларускага песняра Якуба Коласа. Валанцёры, святары, супрацоўнікі нашага радыё прапануюць прычыніцца да спадчыны вядомага паэта.
Чытаем разам. "Мяне заўсёды ратавала вера..."
"Ён жыў сярод нас, мы былі разам з ім..." Прапануем паслухаць выбраныя старонкі з кнігі ўспамінаў пра Яго Эмінэнцыю ксяндза кардынала Казіміра Свёнтка.
Самая лепшая ў свеце. Выпуск 1
Новы цыкл перадач Радыё Марыя прысвечаны маці. Як раслі, жылі, ішлі па жыцці жанчыны мінулага стагодзя? Якімі яны былі? Што дапамагала ім заставацца моцнымі нават ў змрочныя часы? Чым яны падобныя да нас, сёняшніх? Пра веру, жыццё і лёс сваёй маці распавядае слухачка Радыё Марыя Рамуальда Чаславаўна Каратыш.










