Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Працяг катэхэзы.
“Няхай роздум над заклікамі Літаніі нанова распаліць агонь любові да Бога і людзей, бо крыніцай гэтай любові з’яўляецца параненае сэрца Збавіцеля”. Над заклікамі Літанііі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса разважае сэрцанін, айцец Аляксандр Фядотаў. Слухайце другую і трэцюю часткі катэхезы з цыкла "Скарбы Святога Сэрца".
Як пілігрым пілігрыму. Вёска Хатава
Чым адметная вёска Хатава? Адкуль пайшла яе назва? Чаму не толькі пілігрымы, але і простыя турысты імкнуцца наведаць гэтыя мясціны? Пра лёс мясцовага касцёла, які не раз пераходзіў з ад каталікоў да праваслаўных і назад, пра адбудову каменнага храма, пра мясцовых святароў і жыхароў і нават пра сапраўдны метыярыт, які некалі ўпаў ў гэтай мясцовасці расказвае Ірэна Рубінава.
Парады псіхолага. Эмоцыі
“Эмоцыі – гэта дар чалавеку ад Бога. Яны дапамагаюць нам жыць”. Ці бываюць кепскія эмоцыі? Колькі эмоцый існуе і на якія групы яны падзяляюцца? Пра фізіялагічныя асновы эмоцый, пра іх асаблівасці і ролю ў жыцці чалавека, пра тое, як правільна іх перажываць, каб не захварэць, распавядае Таццяна Палхоўская.
Tu es Petrus: Папа Пій V
Пра Папу Пія V, што зрабіў абавязковым аднолькавы парадак правядзення імшы, які пасля заставаўся нязменным больш за 400 год расказвае сястра Дар'я Галубкова OV.












