
Што рабіць бацькам, калі ў дзіцяці не атрымліваецца правільна і хутка чытаць? "Па-першае, супакоіцца і не панікаваць. І ,галоўнае, верыць ў сваё дзіця," - гаворыць вопытная настаўніца Наталля Уладзіміраўна Траццякевіч, аўтар новай перадачы "Спытай настаўніка".
Слухаючы першы выпуск, вы даведаецеся: якія праблемы могуць узнікнуць у дзіцяці пры навучанні чытанню, на што трэба звярнуць ўвагу, што і як можна зрабіць, каб дапамагчы свайму дзіцяці авалодаць гэтым важным навыкам.