Аўдыятэка
Парафіі Беларусі
фота Караліны Лаўрык
Пра парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Воўчыне і Высокім, куды ў нядзелю завіталі валанцёры Радыё Марыя, паразмаўлялі з кс. Андрэям Бародзічам, пробашчам гэтых парафій.
Пра парафію Беззаганнага Сэрца Марыі ў Воршы паразмаўлялі з пробашчам парафіі кс. Раманам Мурзічам.
Пра парафію святога Юзафа ў Воршы паразмаўлялі з парафіянкай сп.Наталляй Радзішэўскай.
Радыё Марыя завітала ў фарны касцёл у Гродне. Пра гісторыю сабора святога Францішка Ксаверыя, пра парафіяльнае жыццё ў наш час паразмаўлялі з кс. Алегам Канановічам, вікарыем.
фота с.Міхаліна Маркевіч ОР
У парафіі Імя Найсвяцейшай Марыі Панны ў мястэчку Хоу́хлава сёлета шматлікія юбілеі. Падрабязна пра гісторыю гэтага касцёла і душпастыраў паразмаўлялі са сп. Ганнай Шпілеўскай, парафіянкай.
фота Ірыны Рубінавай
Як усёй парафіяй будавалі касцёл св. Міхала Арханёла ў Багданаве? Што за прытулак для дзяцей мае парафія? Паразмаўлялі з парафіянкамі сп. Галінай і сп. Янінай.
А пра капліцу "Маці Божай Міласэрнасці" у Рымавічах пагаварылі са сп. Зузанай.
фота с. Міхаліны Маркевіч ОР
Радыё Марыя пабывала ў Сцешыцах. Пра гісторыю будаўніцтва парафіі і сённяшняе жыццё касцёла - паразмаўлялі са сп. Марыяй, парафіянкай касцёла Перамянення Пана.
фота с. Міхаліны Маркевіч ОР
Запрашаем у віртуальнае падарожжа ў Касцяневічы - у парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Пра гісторыю парафіі, пра сённяшняе жыццё касцёла, а таксама пра цікавую асобу ксяндза Станіслава Жука і чаму ён застаўся ў памяці тутэйшых людзей, паразмаўлялі са старажылам парафіі - спадарыняй Верай.
Сваімі ўражаннямі аб сёлеташняй урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, а таксама ўспамінамі з каранацыі цудадзейнага абраза падзялілася браслаўчанка Іна Сапун, арганістка касцёла Нараджэння Маці Божай.
У Ліпнішкі, у парафію святога Казіміра, накіроўваемся сёння зранку ў праграме Прачнулася Беларусь. Пра тое, як беларусы будавалі гэты касцёл у XIX ст., пра сучаснае жыццё парафіі і ў цэлым мястэчка - расказвае парафіянка сп. Ядзвіга.