Парафіі Беларусі



Пра складаную гісторыю касцёла св. Юрыя і штодзённае жыццё ў вёсцы Сваяцічы - паразмаўлялі са сп. Данай Рымарэвай.



Пра гісторыі парафій, як будаваліся і чым жывуць сёння, паразмаўлялі са сп. Ірынай Свірусь, парафіянкай.



фота с. Міхаліны Маркевіч OP і Караліны Лаўрык

Пра фігуру Маці Божай з Фары Вітаўта, цудоўны хор, дыяцэзіяльныя дні дзіцяці і іншыя асаблівасці парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне паразмаўлялі з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам Раманоўскім.



фота Яўгеніі Найдовіч

Пра каплічку Маці Божай Шкаплернай у в. Фрунзэ Дзяржынскага раёна паразмаўлялі з парафіянкай сп. Яняй, якая аднойчы пачула ўнутраны голас: "Ты бярыся за гэтую справу".



Паразмаўлялі ў ранішнім эфіры са спадарыняй Марыяй з вёскі Канстанцінава, Мядзельскага раёну. У свае 90 год яна з'яўляецца старастай вёскі і мясцовым касцёльным актывістам, мае ўспаміны і з даваенных часоў, і пра раскулачванне, і пра зніклы касцёл у вёсцы Весялуха.
Першы крыж на месцы разбуранага касцёла, дарэчы, быў пабудаваны дзякуючы сну, які ўбачыла наша цудоўная суразмоўца. Успаміны і размовы са старэйшымі - найкаштоўнейшыя скарбы Радыё Марыя



фота с. Міхаліны Маркевіч OP

Пра парафію Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі паразмаўлялі з пробашчам парафіі і настаяцелем супольнасці а. Генрыхам Валэйкам OCD.  



фота Караліны Лаўрык і с. Міхаліны Маркевіч OP

Пра парафію Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы і парафію Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі ў Мінойтах паразмаўлялі з пробашчам кс. Андрэем Радзевічам.



фота Караліны Лаўрык і с. Міхаліны Маркевіч OP

Пра парафію Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы (Мінск) паразмаўлялі з парафіянкай Кацярынай Трызнюк. А пра парафію св. Міхала Арханёла ў Гатаве распавяла ў нашым эфіры Алена Захаровіч.



фота с. Міхаліны Маркевіч ОР

Пра цікавую гісторыю парафіі ў Адамавічах і адданых парафіянаў новазбудаванага касцёла ў Гродне Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці паразмаўлялі з кс. Аляксандрам Шэметам, пробашчам гэтых парафій.



фота с. Міхаліны Маркевіч ОР

Пра гісторыю і жыццё парафій у Пелішчах, Камянцы і Падлессі, паразмаўлялі з пробашчам кс. Віктарам Барысевічам.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00