Аўдыятэка
Як пілігрым пілігрыму
Як карануюць абразы і калі гэта адбылося упершыню? Чаму карануюць толькі асобу Маці Божай? Колькі каранаваных абразоў ёсць на Беларусі? Калі была каранаваная Маці Божая Лагішынская, каралева Палесся, і які юбілей адзначае санктуарый ў гэтым годзе? Чым адметнае мястэчка Лагішын і чаму абавязкова трэба там пабываць распавядае Ірэна Рубінава.
Пра паходжанне назвы горада Косава ёсць немала легенд, Ірына Рубінава раскажа не менш за пяць. Пра гісторыю яго ўзнікнення, пра гаспадароў, што валодалі гэтымі мясцінамі, пра Траецкі касцёл, у якім у 1746 годзе быў ахрышчаны Тадэвуш Касцюшка, пра цудатворны абраз Маці Божай Міласцівай, якому больш за 350 год, пра род Пуслоўскіх і іх знакаміты палац слухайце ў перадачы.
Колькі разоў у Бібліі паўтараецца слова "ідзіце"? Семдзесят два разы! Ужо 30 гадоў запар пілігрымы адгукаюцца на гэты заклік і вырушаюць да Маці Божай, каб данесці свае малітвы і просьбы, каб скласці хвалу і пашану. Слухайце перадачу і глядзіце фотарэпартаж пра сёлетнюю пілігрымку Мінск-Будслаў.
У жывапіснай мясцовасці, акружаная лясамі і ручаямі, на скрыжаванні шляхоў стаіць веска Цеснавая. Пра адметнасці мясцовага касцёла імя Святога Максіміліяна Марыя Кольбэ, а таксама пра складаны лёс Святога расказвае Ірэна Рубінава.
Фота Ірыны Рубінавай
Працягваем вандраваць па Беларусі са спадарыняй Ірэнай Рубінавай. Гэтым разам адправімся ў чароўны Мосар: даведаемся пра прыгожую, але трагічную гісторыю мясцовых помнікаў дойлідства, пра складаны і натхняючы лёс касцела Святой Ганны і пра тое, хто і як зрабіў мясцовую парафію знакамітай на ўсю Беларусь.
У Слонім, парафію св. апостала Андрэя, запрашае сп. Ірына Рубінава ў аўтарскай праграме Як пілігрым пілігрыму.
фота Ірыны Рубінавай
У Жыровічы —старажытнае мястэчка на Слонімшчыне - запрашае ў пілігрымку сп. Ірына Рубінава. У гэтым выпуску Як пілігрым пілігрыму - пра базыльянскі манастыр, тутэйшыя цэрквы і абраз Маці Божай Жыровіцкай.
У Ваўкавыск, парафію св. Вацлава, запрашае сп. Ірына Рубінава ў праграме Як пілігрым пілігрыму.
У латышскую вёску Аглону запрашае ў віртуальную пілігрымку сп. Ірына Рубінава ў аўтарскай праграме Як пілігрым пілігрыму.
Праграма "Як пілігрым пілігрыму" вяртаецца ў эфір. Сп. Ірына Рубінава запрашае наведаць мікрараён Курасоўшчына і даведацца, што там можна паглядзець сучаснаму пілігрыму.