Аўдыятэка
Як пілігрым пілігрыму
Пра адзін з найвялікшых у свеце санктуарыяў Маці Божай, які пабудавалі ў Польшчы айцы-марыяне, распавядае пані Ірэна Рубінава.
Парафія Багародзіцы Апякункі сем'яў знаходзіцца ў Ждановічах, што пачынаюцца літаральна адразу за Мінскам. Здаецца, вёска зусім маладая, але насамрэч на людзі тут жылі здавён.
Новы выпуск перадачы Ірэны Рубінавай прысвечаны парафіі, якая паўстала ў Мінску не так даўно, але ўжо палюбілася мясцовым жыхарам.
Адкуль пайшла назва раёна? Што незвычайнага і цікавага тут ёсць? Чым адметныя мясцовыя могілкі? Як і калі тут паўстаў касцёл? Слухайце аповед Ірэны Рубінавай пра менскі мікрараён Чыжоўку і касцёл Святога Духа.
Пра гісторыю раёна Уручча, які паўстаў на месцы аднаіменнай вёскі, пра адметныя месцы раёна і імёны асоб, з імі звязаныя, і пра каплічку і велічны кляштар, які тут будуецца, распавядае Ірэна Рубінава.
У месцы, дзе зліваюцца Свіслач і Лоша, палягае зараз сталічны мікрараён, але людзі сяліліся тут яшчэ ў 10 стагоддзі .
Калі едзеш па вуліцы Матусевіча і раптам града высокіх шматпавярховікаў перарываеецца прасторам, ведай — хутка ўбачыш прыгожую драўляную каплічку, што стаіць на высокім ўзгорку.
Ці ведаеце вы, дзе знаходзіцца Беларусь? Зусім недалёка ад Менску. Варта сесці на электрычку, праехаць некалькі прыпынкаў і вось - вы на Беларусі! Менавіта так называецца станцыя, побач з якой якой стаіць старажытнае Заслаўе. Пра гэты горад распавядае сёння Ірэна Рубінава.
"Шчучыншчына" - які сапраўдны беларус не ведае гэтае слова? Аповед сёння менавіта пра Шчучын - "самы вялікі з малых гарадоў", як гавораць яго жыхары. Гісторыю ён мае багатую і насычаную падзеямі, бо ўжо ў 15 стагоддзі горад узгадваецца ў летапісах.
Новая Баравая - раён, у якім кожны адчувае сябе ўтульна. Асаблівае упрыгожванне і хрысціянскае сэрца гэтага раёна - парафія Святога Францішка Асізскага, што паўстала тут у 2004 годзе.