Біблійная батаніка



Якім чынам імя Самсона звязана з раслінай і з якой? Мудры Самсон 20 гадоў быў суддзёй і прымусіў філістымлян баяцца яго моцы, але яго самаго адолела хітрасцю Даліла.



"Лепш цярпець нападкі мудрага, чым чым радавацца спевам неразумнага, бо як трэск гаручых церняў пад катлом, так і смех неразумнага. Але і гэта марнасць," - так сказаў Эклізіаст (7:5, 7:6).



Ваўчкі і церні - агульная назва шкоднага пустазелля ў Бібліі. Яны, як напамін аб граху, ствараюць цяжкасці і перашкоды на шляху чалавека. Пра бадзяк або сірыйскую калючку,



Вядомы антыгерой Бібліі - цярноўнік, расліна  з сямества Крушынавых. Дзе і як узгадваецца цярноўнік? Чым ён адметны і чым карысны? Які характар мае цёрн? Чаму пастухі,  падарожнікі і садоўнікі шануюць гэту расліну?



Толькі аднойчы ўзгадваецца гэтая расліна ў Бібліі, але сустрэць яе можна амаль па усёй тэрыторыі Ізраэля. Каперс лёгка выносіць спякоту, холад, адсутнасць вады і амаль поўную адсутнасць глебы.



Больш за дзве з паловай тысячы гадоў фісташкі выкарытоўваюцца ў ежы. Але ці ведаеце вы колькі разнавіднасцяў фісташкавых дрэў існуе? Як правільна захоўваць іх плады?



"Прадацца за сачавічную поліўку,"- адкуль пайшоў гэты выраз і што ён азначае? Што за расліна сачавіца? Колькі разоў і ў сувязі з кім узгадваецца ў Бібліі? Як прыгатаваць старажытную страву ашышым, якую падавалі да стала самога цара Саламона?



У Бібліі толькі аднойчы, у Евангеллі Св. Лукі, узгадваецца гэта надзвычай цікавае дрэва, а вось легенд і паданняў пра яго існуе шмат.




"Зрабеце каўчэг з дрэва сітым; даўжыня яго два локці з палавінаю, і шырыня яго паўтара локця, і вышыня яго паўтара локця; і абкладзі яго чыстым золатам, зь сярэдзіны і звонку пакрый яго; і зрабі зьверху вакол яго залаты вянок..." – так пан Бог наказаў Маісею.



Пра дрэвы, што часта выкарыстоўваліся ў Бібліі ў якасці будаўнічага матэрыяла, распавядае ў сваёй аўтарскай праграме Аляксандр Якаўлеў, навуковы супрацоўнік Цантральнага батанічнага саду НАН Беларусі.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00