Аўдыятэка
Біблійная батаніка
"І назбіраў ён дзікіх пладоў і зварыў з іх поліўку..." Пра якую загадкавую расліну ідзе размова ў старым запавеце?
Ці ведаеце вы, што знакамітае эбенавае дрэва паходзіць з роду "хурма" і можа жыць да 500 гадоў?
Дзе ў Бібліі ўзгадваюцца каштан і ясень? Чым адрозніваецца біблійны сапраўдны каштан ад нашага мясцовага, конскага?
Таполя еўфрацкая - на дзіва жывучае дрэва, яна можа расці на пясках і каменні, вытрымліваць спёку ў 40 градусаў і моцны холад. У чым яе сакрэт?
У цяперашні час гэты рэліктавы від дрэў лічыцца рэдкім для Ізраіля і знаходзіцці пад пагрозай вымірання ў дзікай прыродзе, а ў нас яго сустрэць можна вельмі часта.
Якую расліну называюць "дрэвам самога Бога"? Дзе ў Бібліі яно ўзгадваецца? "Батанічны парадокс", які стаіць асабняком як апошні прадстаўнік сваёй дынастыі - герой сёняшняга выпуску.
Ці ведаеце вы, якая расліна ўзгадваецца ў Бібліі як "пахкі трыснёг"? Многія навукоўцы мяркуюць, што гэта аер, які расце нават ў нашай мясцовасці.
Яе назва не ўзгадваецца ні ў Старым, ні ў Новым запавеце, але магчыма ў кнізе Ёны, лічаць батанікі, апісваецца менавіта яна. Якая ж расліна дала цень прароку Ёне: лагенарыя ці клешчавіна?
Пахкі алой або аліяс - што гэта за расліна? Біблійная аквуларыя, алойнае дрэва або агар не сустрэць у сучасным Ізраэлі, але дакладна гаворка ідзе пра яго. Чым яно адметнае, якую каштоўнасць мае?
Вы ведаеце, што шафран - гэта крокус, які квітнее восенню? Чаму яго кошт праз стагоддзі застаецца нязменна высокім?


















