Размовы пра мову




"У верасня — свой, асаблівы, пах: курыць сівец—плыве дымок гаркавы. Зямлёю пахне бульба у капцах, антонаўкамі — зоры па начах. І туманы — ляжалаю атавай," - пісаў Рыгор Барадулін. Як называлі беларусы верасень у даўнія часы?



"Глядзіць на ваду, а ўглядаецца пад ваду," - такая прыказка ёсць пра гэтую птушку. Клекатун, весялец, лялёка, чорнагуз, бацян - так называюць бусла на Беларусі.



Сябра, сябрук, прыяцель, дружка, дружа, таварыш - так шмат назваў мае беларуская мова для блізкіх людзей! Каго беларус можа назваць "тайнікам"?



"З мёдам і каліна маліна," - казалі беларусы. Якую ролю мёд іграў у жыцці беларусаў?



Беларусы лічылі, што Маці Божая не адразу ўзышла на неба, а тры дні яшчэ хадзіла па нашай зямлі, пакінуўшы сляды на камянях, ведаеце чаму?



Б'юць кулакамі, далонямі гладзяць, кладуць на лапату і ў пекла садзяць, а вымуць - нажамі крамсаюць,



"Кожная хата ў жніўні багата", "Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае", - казалі нашыя продкі. А ці ведаеце вы спрадвечна беларускія назвы гэтага месяца?



"Адзін лье, другі п'е, а трэці зелянее ды расце". Што думалі беларусы пра дождж, як да яго ставіліся? Як адлюстравалася гэта ў мове народнай і літаратурнай, у звычаях? Збіраемся разам "як кроплі вады" і разбіраемся ў гэтай тэме разам з Ядзвігай Рай і Марыяй Макарэвіч.



Чарговы выпуск праграмы "Размовы пра мову" прысвечаны іншамоўным словам. Запрашаем вывучаць беларускую мову разам з нашымі цудоўнымі вядучымі Ядзвігай Рай і Марыяй Макарэвіч!



"Ліпень што не спаліць агнямі, то залье дажджамі," - казалі беларусы. Якія яшчэ прыкметы склалі беларусы пра яго?

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00