"Кожная хата ў жніўні багата", "Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае", - казалі нашыя продкі. А ці ведаеце вы спрадвечна беларускія назвы гэтага месяца?
Ці памятаеце, якія святы чакаюць нас у жніўні? А якія традыцыі ды легенды, звязаныя з ім, маюць беларусы? Сустракаем жнівень разам з Ядзвігай Рай і Марыяй Макарэвіч.








