7 студзеня / 16.00

Альбом «На Каляды» - незвычайны падарунак на Божае Нараджэнне ад музыкаў гурта «Крылы».

«Крылы» – гэта моладзевы музычны гурт, які дзейнічае ў бараўлянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў. Гурт быў заснаваны ў 2017 годзе кс. Казімірам Шыдэлка SDB, і складаецца з 9-ці чалавек рознага ўзросту і з рознымі талентамі. Дзейнасць гурта пачалася менавіта з калядных песень.
За час існавання гурт «Крылы» даў некалькі канцэртаў у розных парафіях, прымаў удзел у парафіяльных святах, некалькі разоў праводзіў моладзевыя чуванні, дзяліўся сваімі талентамі на канцэртах у гонар святой Цэцыліі і быў госцем «Радыё Марыя». Сваю назву гурт атрымаў дзякуючы галасаванню, якое праходзіла на партале catholic.by.

7 студзеня ў эфіры праграмы «Госці ў студыі» адбудзецца прэзентацыя альбома «На Каляды». Не прапусціце! Пачынаем а 16-й гадзіне.

фота sdb.by

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00