22 студзеня 2018

   21 студзеня ў моладзевым араторыі імя святога Дамініка Савіо адбыўся першы канцэрт гурта «Крылы».

   Назву, дарэчы, выбіралі чытачы партала catholic.by  Узрост музыкантаў розны: ад 13 да 40 гадоў, але гэта не перашкаджае ім разам славіць Госпада і мець вялікія планы на будучыню. У склад гурта ўваходзяць 7 чалавек: вакалісты, гітарысты, клавішніца, скрыпач, перкусіяніст.

   Як заўважае адна з удзельніц гурта: «"Крылы" - гэта не толькі добрыя спевы, але таксама сяброўства і добрыя, вясёлыя людзі».
   Больш падрабязней пра тое, як адбыўся канцэрт, пра планы на будучыню, мары і любімыя спевы - у праграме «Госці ў студыі» сёння а 21-й гадзіне. У гасцях - ксёндз Станіслаў Краўчанка SDB і Анжаліка Крышаловіч, натхняльнік і, як гэта модна цяпер казаць, «менеджэр» гурта.

   Фота з канцэрта можна паглядзець тут а відэа тут

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00