9 лютага 2018

Менш чым праз тры дні (10 лютага) пройдзе VII фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў», падчас якога можа будзе пачуць таксама малады і таленавіты гурт «THE CROSSWAY».
Свой творчы шлях музыкі пачалі ў 2014-м годзе ў падвале баранавіцкага касцёла Узвышэння Святога Крыжа. На фестывалі зайграе ўжо другі склад гурта. На сцэну выйдзе 8 музыкаў, сярод якіх Скапец Станіслаў (барабаны), Яўсеенка Ягор (электрагітара-сола), Жданко Аляксандр (рытм-гітара), Ермакоў Віталь (бас-гітара), Пятровіч Ангеліна (клавішы), Дукшт Алёна (вакал/скрыпка), Парэйка Ірына (вакал) і ксёндз Павел Рудзьман (вакал). Гэта будзе першы выступ гурта ў абноўленым складзе. Падчас канцэрта прагучаць новыя аўтарскія спевы, а таксама ўжо знаёмыя хрысціянскія хіты ў новай аранжыроўцы.
«Першапачаткова назва "THE CROSSWAY" задумвалася як назва супольнасці моладзі ў Касцёле, пэўнага душпастырства. Справа ў тым, што «THE CROSSWAY» - гэта не толькі музыканты, гэта таксама і людзі, якія працуюць з дзецьмі, якія разам з намі выязджаюць на розныя іншыя мерапрыемствы", - адзначае ксёндз Павел Рудзьман, кіраўнік гурта.
Запрашаем паслухаць на нашым радыё невялікае інтэрв'ю з музыкамі і адчуць моц маладосці, энергію творчага духоўнага запалу.
У эфіры «Радыё Марыя» - у пятніцу, 8 лютага, раніцай а 11:10 і ўвечары, а 21:00 гадзіне.