Tu es Petrus: Папа Клімент VIII.
Пра Папу Клімента VIII, пад час кіравання якога была заключана Берасцейская ўнія 1596 года, што стала важнай падзеяй для нашай гісторыі, расказвае сястра Дар'я Галубкова OV.
Будслаў 2022. Размова з кусташам санктуарыя, ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам
Хто і як дапамагаў падрыхтаваць санктуарый да свята? Колькі пілігрымаў прыйшло да Маці Божай Будслаўскай пасля двухгадовага перапынку і колькі людзей агулам узяло ўдзел ў фэсце? Чым было адметнае менавіта сёлетняе свята? Пра гэта і многае іншае размаўлялі з кусташам санктуарыя, ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам. Вы даведаецеся хто заводзіць гадзіннік на вежы Бусдслаўскага касцёла, што ўдалося зрабіць па аднаўленні святыні, якія працы неабходна выканаць у бліжэйшы час і чым можа дапамагчы санктуарыю кожны з нас.
Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Заключная частка.
“Калі мы прыбываем ў сэрцы Езуса, трываем разам з Хрыстом, тады атрымліваем дар мудрасці, разумення і пазнання яго волі. Дзякуючы Яго шчодрасці, мы атрымліваем усё, у чым маем патрэбу”. Айцец Аляксандр Фядотаў, сэрцанін, разважае над апошнімі заклікамі Літанііі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Слухайце чацвёртую і пятую часткі катэхезы з цыкла "Скарбы Святога Сэрца".
Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Працяг катэхэзы.
“Няхай роздум над заклікамі Літаніі нанова распаліць агонь любові да Бога і людзей, бо крыніцай гэтай любові з’яўляецца параненае сэрца Збавіцеля”. Над заклікамі Літанііі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса разважае сэрцанін, айцец Аляксандр Фядотаў. Слухайце другую і трэцюю часткі катэхезы з цыкла "Скарбы Святога Сэрца".












