Як пілігрым пілігрыму. Косава
Пра паходжанне назвы горада Косава ёсць немала легенд, Ірына Рубінава раскажа не менш за пяць. Пра гісторыю яго ўзнікнення, пра гаспадароў, што валодалі гэтымі мясцінамі, пра Траецкі касцёл, у якім у 1746 годзе быў ахрышчаны Тадэвуш Касцюшка, пра цудатворны абраз Маці Божай Міласцівай, якому больш за 350 год, пра род Пуслоўскіх і іх знакаміты палац слухайце ў перадачы.
Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы
7 ліпеня 2022 года споўнілася 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча). 10 ліпеня ў Радашковічах, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы была адпраўлена ўрачыстая Святая Імша, бо менавіта тут некалі хрысцілі маленькага Янку, які потым стане славутым беларускім пісьменннікам.
Парады псіхолага. Што рабіць з сорамам?
Што вы ведаеце пра сорам? Псіхолаг Таццяна Палхоўская кажа, што сорам - гэта эмоцыя, якая, як і іншыя, нясе ў сабе пэўную патрэбу. Зазвычай мы адчуваем сорам тады, калі хочам прыняцця ад іншых людзей, хочам, каб ім было прыемна з намі кантактаваць.
Сем галоўных грахоў
Пра пыху, хцівасць, зайздрасць, гнеў, распусту, неўмеркаванасць ў ежы і піцці, ляноту, а таксама пра адносіны да чужых грахоў расказвае ксёндз Аляксандр Улас у цыкле катэхэз "Сем галоўных грахоў".










