У свой дзень нараджэння «Радыё Марыя» шчыра дзякуе вам за вашыя віншаванні!
Шмат удзячнасці ў нашых сэрцах да вас, шаноўныя радыёслухачы!
Любыя валанцёры, дзякуй перад усім вам!
За тое, што праводзілі малітву ў прамым эфіры, кіравалі пультам, чыталі Ютрань, рабілі ўласныя праграмы, дасылалі навіны, ездзілі з «Радыё Марыя» па парафіях, рабілі расшыфроўкі радыёперадач, удзельнічалі ў арганізацыі трансляцый… Дадавайце, што яшчэ не ўзгадалася адразу, бо спіс вашай дапамогі сапраўды вялікі.
Дзякуем тым, хто быў з намі ад пачатку і тым, хто далучыўся зусім нядаўна.
Спадзяемся і чакаем новых валанцераў
Кожнае вашае сэрца, слова, малітва вельмі значныя і дарагія нам
Натхнення, плёну, радасці! Няхай добры Бог бласлаўляе вас, вашых родных і блізкіх!








