Праляцеў яшчэ адзін тыдзень ружанцовай малітвы разам з «Радыё Марыя». Дзякуй усім сталым удзельнікам і тым, хто далучаецца!

Цешымся, што да нашага ружанца дадаецца больш мужчынаў. Сярод навічкоў - спадар Баляслаў з Асацыяцыі Святой Сям’і і спадар Міхаіл, які прыехаў аж з Магілёва. 

На гэтым тыдні прыходзілі да нас у госці і дзеці беларускіх грэка-католікаў. Памаліцца на ружанцы разам з імі на нашым радыё можна будзе ў суботу а першай гадзіне. 

Працягваем трансліраваць моладзевыя разважанні над ружанцовымі таямніцамі.

Паслухаць думкі маладых людзей з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў г. Мінску, а таксама з парафіі  Святога Міхала Арханёла ў в. Варапаева можна тут:

Варапаеўская моладзь з парафіі  Святога Міхала Арханёла: Даўгель Дзіана, Гасюк Аляксандр, Жук Яна, Зябчанка Аляксандра, Кейзік Арцём.

Мінская моладзь з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ: кс. Уладзімір Марушэўскі TChr, Паліна Маісеева, Паліна Івашкевіч, Паліна Ручан.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00