Што толькі не адбывалася ў нас на Ружанцы за гэты тыдзень!

Вось толькі некаторыя моманты:


Пакуль тата Арцём маліўся, ягоная дачушка малявала і ўкладвала лялек спаць.
Дарэчы, у кастрычніку па панядзелках вечаровым ружанцам у эфіры моляцца мужчыны з Асацыяцыі Святой Сям’і. А ўдзень да нас завітала маладая мама Святлана, таксама з гэтай Асацыяцыі.
Хлопец Артур прыйшоў на ружанцовую малітву ў дзень нараджэння, а потым чытаў свае вершы.
На малітву прыходзяць удзельнікі Шанштацкага руху, а сястра Марына кожны раз рыхтуе глыбокія разважанні над таямніцамі.

І пакрысе набірае моц моладзевы Фестываль ружанцовых разважанняў! Першымі былі маладыя парафіяне мінскай Катэдры.

Паслухаць разважанні, падрыхтаваныя  Ірэнай Ахрамовіч, Ганнай Блюшч, Янам Корабавым і Мікітай Яфрэмавым можна тут:


Ружанцовы кастрычнік працягваецца! Далучайцеся!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00