«Радыё Марыя» завітала ў вёску Корань Цяпер касцёл у вёсцы Корань, што на Лагойшчыне, уяўляе сабой такую вось звычайную з першага позірка хатку.

Хаця гісторыя каранёўскага касцёла распачынаецца аж з 1572 года.

Вось урывак з мясцовага інфармацыйнага стэнда: 

У 1876 г. святар Плешчаніцкай праваслаўнай царквы Сахоўскі падаў павятоваму паліцэйскаму спраўніку рапарт (а па сутнасці данос) аб становішчы ў гэтым прыходзе. Ён пісаў аб закаснелым фанатызме сялян Кораньскага прыхода, не прыняўшых перавод багаслужэня на рускую мову.” 

І  адтуль жа:

“Летам 1905 г. у Кораньскую парафію прыехал малады ксёндз Вацлав Лацэвіч, па нацыянальнасці, як ен сам сябе называў, жмудзін. Ён закончыў Піцербурскую духоўную акадэмію, прафесарам якой тады быў вядомы беларускі нацыянальны дзеяч Браніслаў Эпімах-Шыпіла. У тыя часы ў духоўнай акадэміі шырыўся ўжо беларускі нацыянальны рух. Ксёндз Лацэвіч прынёс да нас у школу стос лемантароў “Палескі лемантар”, што выдала, здаецца, Цётка. Ён заўсёды папярэджваў, каб з ім размаўлялі па-беларуску, і не толькі з ім, але і з усімі, сваімі і чужымі, каб маліліся па-свойму.”

А вось што нам расказала спадарыня Эма пра тое, што рабілі каранёўскія вернікі, калі іх касцёл быў разбураны. Загаловак артыкула - цытата з яе расповяда. 

Прыгожыя спевы перад Імшою ад прыхажанаў касцёла св. Антонія ў Корані:

Адрозніць цяперашні каранёўскі касцёл  ад звычайнай хаты можна па крыжах перад ім. Спадар Віктар Аляксеевіч распавёў нам, як іх усталёўвалі.

А яшчэ ў гэтым касцёле можна пабачыць фрагмент харугвы з Маці Божай Будслаўскай, які захавала падчас вайны адна мясцовая жыхарка.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00