Радыё Марыя збірае пакецікі блакітнага колеру!

Сябры, прыходзьце да нас у госці і прыносьце з сабой выкарыстаныя пакецікі, з якіх нашыя валанцёры звяжуць модныя торбачкі. У авоські можна пакласці тэлефон і слухаць  «Радыё Марыя» і на прыродзе, і на агародзе. 

Таксама будзем радыя вашай дапамозе ў стварэнні такіх аксесуараў марыйнага колеру. 

Ужо можна рабіць і перадзамовы. Далучайцеся да экалагічнай ініцыятывы ад нашага радыё!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00