Сябры! Рады падзяліцца з вамі добрай навіной аб прызначэнні на пасаду дырэктара «Радыё Марыя» ксяндза Аляксандра Фаміных.
Удзячныя Богу за гэтага святара, які ад першага моманту існавання на Беларусі «Радыё Марыя» паверыў у гэты праект і неаднойчы падкрэсліваў яго значнасць у галіне евангелізацыі. Два гады ён заўжды адказна рыхтаваў і працягвае рыхтаваць для радыё катэхезы. А сёння мы шчыра вітаем ксяндза Аляксандра ў камандзе «Радыё Марыя» і крочым разам далей, каб развівацца і працаваць на хвалу Пану! Кожны будні дзень а 10-й гадзіне разам з дырэктарам пачынаем малітвай у прамым эфіры. Запрашаем!