Два з паловай гады працягвалася мая прыгода з праектам «Радыё Марыя». Было сапраўды шмат момантаў, якія захаплялі і якія засмучалі, якія напаўнялі радасцю і якія змушалі да прыкладання вялікіх намаганняў і цярплівасці, але заўсёды на гэтай дарозе стварэння і працы ў «Радыё Марыя» Найсвяцейшая Панна Марыя ставіла людзей. І дзякую Ёй за гэтых Яе слугаў, за тых, хто, падобна як Яна, адказалі на заклік Бога ў стварэнні і працы на карысць “Радыё Марыя”.

Адыходзячы з пасады дырэктара радыё, прашу Найсвяцейшую Маці Бога і нашу Маці, каб далей апекавалася гэтым Яе дзіцяткам, якім з’яўляецца «Радыё Марыя» ў Беларусі, а таксама ўсімі Яе дзецьмі, якія прыкладваюць намаганні да таго, каб яно магло далей гучаць, і ўсімі тымі, хто слухае і падтрымлівае яго сваімі малітвамі і матэрыяльнымі сродкамі.

Дзякую Ёй за ўсё! Дзякую Богу за ўсё!»

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00