Сябры! На «Радыё Марыя» цяпер ёсць 2 вакансіі.

Мы шукаем:

ЛІДАРА СТУДЫІ - такая назва найбольш адпавядае таму, што трэба рабіць. Гэта і правесці эфір, і, часам, падрыхтаваць інтэрв'ю, і дапільнаваць, каб усе своечасова рабілі свае перадачы і рубрыкі, запісвалі, дасылалі, прыходзілі ў студыю. А таксама гэта і стварэнне раскладу перадач, і праца са студыйным абсталяваннем. Калі ты адказны і старанны, любіш Марыю і шукаеш працу - напішы нам ці пазвані! Праца на поўны дзень.

СПЕЦЫЯЛІСТА ПА РАЗВІЦЦІ - так, нашаму радыё патрэбна развіццё, важна, каб усё больш людзей ведалі пра яго, слухалі, удзельнічалі ў стварэнні. Што рабіць - мы і самі не заўжды ведаем, таму будзем рады ідэйным і самастойным асобам. Праца творчая і патрабуе камунікацыі з іншымі людзьмі, наладжванню сувязей і ўзаемаадносінаў. Узрост і пол не маюць значэння. Тэхнічнай частцы навучым.

Пішыце нам на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., ці тэлефануйце +375 33 673-09-73

Да сустрэчы ў эфіры!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00