фота: katolik.life

«Калі ўвесь горад будзе спаць, мы будзем чуваць у малітве разам з Езусам» — такі дэвіз выбрала моладзь маладой парафіі ў Гомелі для малітоўнага чування, якое ў ноч з 18 на 19 студзеня пройдзе ў капліцы на месцы будаўніцтва касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі.

Парафія толькі распачала сваю дзейнасць, але ў ёй ужо адчуваецца жаданне вернікаў актыўна прымаць удзел у яе далейшым развіцці. Цяпер, калі парафія мае свайго душпастыра і месца для сустрэчы, кожны дзень падчас малітвы на ружанцы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам гучыць просьба аб заступніцтве Маці Божай у справе хутчэйшага будаўніцтва касцёла.

Імшу, а 21 гадзіне ўзначаліць біскуп Казімір Велікаселец. Потым адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя будзе трываць на працягу ўсёй ночы. Падчас чування вернікі будуць супольна маліцца на ружанцы ў патрэбах парафіі і за адзінства паміж хрысціянамі, Вяночкам за тых, каму найбольш патрэбна Божая міласэрнасць, а таксама сваімі словамі проста і шчыра дзякаваць Богу за сваё жыццё.

паводле catholic.by

Запрашаем далучыцца да гэтага малітоўнага чування. Расклад набажэнстваў можна паглядзець тут.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00